Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вольнаадпушчанік, , м.

Даўней: раб ці прыгонны, адпушчаны на волю.

вольнаадпушчаны, .

Даўней: адпушчаны на свабоду (пра раба, прыгоннага).

вольналюбівы, .

Які вызначаецца свабодалюбствам, імкнецца да волі.

  • Вольналюбівыя народы.

|| наз. вальналюбства, .

вольнанаёмны, .

  1. Які працуе або выконваецца па вольнаму найму.

    • В. рабочы.
  2. Які працуе ў ваенным ведамстве, але не з’яўляецца ваеннаслужачым.

    • В. персанал.

вольнасць, , ж.

  1. гл. вольны.

  2. Свабода, незалежнасць.

    • Барацьба за в.
  3. Бесцырымоннасць, фамільярнасць у паводзінах, развязаннасць.

    • Залішняя в. у абыходжанні.
  4. Адступленне ад агульных правіл, ад нормы ў чым-н.

    • Паэтычная в.

вольная, , ж.

Даўней: дакумент, які выдаваўся прыгоннаму пры вызваленні ад прыгоннай залежнасці.

  • Даць вольную.

вольніца, , ж.

  1. Свабода, незалежнасць (разм.).

  2. Даўней: беглае насельніцтва, пераважна прыгонныя сяляне, якія асядалі на ўскраінах Маскоўскай дзяржавы і дамагаліся сваёй незалежнасці.

    • Казацкая в.

вольны, .

  1. Свабодны, незалежны.

    • Вольныя людзі.
    • Вольная праца.
  2. Свабодны, нічым не абмежаваны.

    • Вольнае жыццё
    • В. вецер.
    • Вольнаму воля (пра чалавека, які можа паступаць па свайму меркаванню).
  3. Нікім, нічым не заняты.

    • Вольнае месца ў вагоне.
    • Вольная пасада (вакантная).
    • Вольная хвіліна.
  4. Не абмежаваны якімі-н. перашкодамі, прадметамі, бязмежны; які знаходзіцца на свабодзе.

    • В. акіян.
    • В. ход.
  5. Не абмежаваны якімі-н. правіламі, законам.

    • В. продаж сельскагаспадарчых прадуктаў.
  6. Нястрыманы, які выходзіць за межы прынятых норм.

    • Вольнае абыходжанне.
  7. Свабодалюбны.

    • Вольная думка, натура.
  8. Не заціснуты, не замацаваны ў чым-н.

    • В. канец вяроўкі.

  • Вольныя рухі або практыкаванні — гімнастычныя практыкаванні без прылад.

  • Вольны верш — разнастайны, звычайна ямбічны верш.

  • Вольны горад — самастойны горад-дзяржава ў сярэднія вякі.

  • Вольны пераклад — не літаральны пераклад.

  • Вольны стыль — у спартыўных спаборніцтвах: стыль плавання, які выбірае сам плывец.

  • Па вольнаму найму — аб службе неваенных у ваеннай установе.

|| наз. вольнасць, .

вольт1, , м. (спец.).

  1. У манежнай яздзе: круты кругавы паварот направа або налева, які выконваецца адным коннікам ці групай іх адначасова.

  2. У фехтаванні: ухіліцца ад удару праціўніка.

вольт2, , м.

Адзінка электрычнага напружання і электрычнай сілы.