Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

верало́мны, ✂.

Каварны, які дзейнічае шляхам абману, здрады.

  • В. напад.

|| наз. вераломства, ✂.

верало́мства, ✂, н.

  1. гл. вераломны.

  2. Парушэнне абавязацельстваў, клятвы; здрада, вераломны ўчынак.

вера́нда, ✂, ж.

Адкрытая або зашклёная тэраса ўздоўж сцяны дома.

  • Адкрытая в.

|| прым. верандавы, ✂ і верандны, ✂.

ве́рас, ✂, м.

Нізкая вечназялёная кустовая расліна сямейства верасовых з дробным лісцем і лілова-ружовымі кветкамі.

|| прым. верасовы, ✂.

  • Сямейства верасовых (наз.).

ве́расень, ✂, н.

Дзевяты месяц каляндарнага года.

|| прым. вераснёвы, ✂ і вераснёўскі, ✂.

вераўча́ны, ✂.

Зроблены з тонкіх вяровак.

  • Вераўчаная аброць.

верацяно́, ✂, н.

  1. Прыстасаванне для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з патаўшчэннем унізе і завостранымі канцамі.

  2. Шпень, які з’яўляецца воссю вярчэння ў некаторых механізмах.

|| памянш. вераценца, ✂.

|| прым. верацённы, ✂.

верацярпі́масць, ✂, ж.

Цярпімасць да чужой рэлігіі, прызнанае яе права на свабоднае існаванне.

верашча́ка, ✂, ж.

Рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі.

верашча́ць, ✂; незак.

Віскліва з пералівамі пішчаць, гучаць.