Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бесклапо́тны, ✂.

Які не праяўляе клопату, турбот пра свае справы, паводзіны і пад.

  • Б. чалавек.

|| наз. бесклапотнасць, ✂.

бескульту́р’е, ✂, н. (разм.).

Тое, што і бескультурнасць.

бескульту́рнасць, ✂, ж.

Адсутнасць усякай культуры, культурнасці.

беспаваро́тны, ✂.

Канчатковы, які не будзе зменены.

  • Беспаваротнае рашэнне.

|| наз. беспаваротнасць, ✂.

беспаве́траны, ✂.

Не запоўнены паветрам.

  • Беспаветраная прастора.

беспадста́ўны, ✂.

Які не мае пад сабою падстаў; нічым не абгрунтаваны.

  • Беспадстаўнае абвінавачванне.

|| наз. беспадстаўнасць, ✂.

беспазвано́чны, ✂.

Які не мае пазваночніка.

  • Беспазваночныя жывёлы.
  • Атрад беспазваночных (наз.).

беспакара́ны, ✂.

Які астаўся непакараны.

  • Прайсці беспакарана (прысл.).
  • Беспакаранае злачынства.

|| наз. беспакаранасць, ✂.

беспамылко́вы, ✂.

Правільны, без памылак.

  • Беспамылковае рашэнне.

|| наз. беспамылковасць, ✂.

беспара́дак, ✂, м.

  1. Адсутнасць парадку.

    • Ў хаце б.
    • Валяцца ў беспарадку.
  2. мн. Масавыя народныя хваляванні ў форме пратэсту супраць улад.

    • Беспарадкі ў казармах.