Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спрэгчы​2, ✂; зак.

Тое, што і спражыць.

спрэгчыся​1, ✂; зак.

  1. Запрэгчы разам (пра коней, валоў і пад.).

  2. перан. Аб’яднацца для выканання якой-н. справы (разм.).

|| незак. спрагацца, ✂.

спрэгчыся​2, ✂; зак.

Тое, што і спражыцца.

спрэс, прысл.

Поўнасцю, цалкам; скрозь, усюды.

  • Жалудамі была с. засыпана зямля.

спрэчка, ✂, ж.

  1. Абмеркаванне якога-н. пытання, пры якім кожны адстойвае сваю думку, пазіцыю.

    • Вучоныя спрэчкі.
    • Спрэчкі не на жарт.
  2. Аспрэчванне правоў на валоданне чым-н.

    • С. за бацькоўскую хату.
  3. толькі мн.л. Публічнае абмеркаванне якіх-н. пытанняў.

    • Спрэчкі па дакладу старшыні.

спрэчны, ✂.

Які выклікае спрэчку, можа быць прадметам спрэчкі (у 1 знач.) або з’яўляецца прадметам спрэчкі (у 2 знач.).

  • Спрэчныя пытанні.
  • Спрэчная спадчына.

|| наз. спрэчнасць, ✂.

спуд​1, ✂, м.

Спалох.

  • Уцячы са спуду.

спуд​2, ✂, м.:

  1. пад спудам (разм.) — у патаемным месцы.

    • Трымаць пад спудам цікавую ідэю.
  2. з-пад спуду — з патаемнага месца, а таксама перан. з забыцця.

    • З-пад спуду вызваліліся новыя сілы народа.

спудлаваць, ✂; зак.

  1. Не трапіць у цэль (страляючы, кідаючы што-н. і пад.).

    • С. страляючы.
  2. перан. Схібіць, зрабіць няправільны крок у чым-н. (разм.).

    • Цяпер важна не с., а прыняць правільнае рашэнне (перан.).

спуск, ✂, м.

  1. гл. спусціцца, -ць.

  2. Месца, па якім спускаюцца ўніз.

    • Круты с.
  3. Прыстасаванне, якое прыводзіць у рух курок пры выстрале.

    • Націснуць на с.
  4. Шлюз у млыне для прапускання вады.

  5. Доўгі сталярны рубанак.

  6. Прагал у верхняй частцы старонкі перад пачаткам раздзела кнігі (спец.).

◊

  • Не даваць спуску каму (разм.) — не рабіць патурання каму-н., а строга патрабаваць.

|| прым. спускавы, ✂.

  • С. механізм.