спуск, ​, м.

  1. гл. спусціцца, -ць.

  2. Месца, па якім спускаюцца ўніз.

    • Круты с.
  3. Прыстасаванне, якое прыводзіць у рух курок пры выстрале.

    • Націснуць на с.
  4. Шлюз у млыне для прапускання вады.

  5. Доўгі сталярны рубанак.

  6. Прагал у верхняй частцы старонкі перад пачаткам раздзела кнігі (спец.).

  • Не даваць спуску каму (разм.) — не рабіць патурання каму-н., а строга патрабаваць.

|| прым. спускавы, ✂.

  • С. механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)