Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзяліць, ✂; незак.

  1. Падзяляць на часткі, размяркоўваць.

    • Д. маёмасць.
    • Д. на порцыі.
    • Д. вучняў на групы.
  2. што на што. Рабіць арыфметычнае дзеянне.

    • Д. адзін лік на другі.
  3. што з кім. Аддаваць каму-н. частку чаго-н. свайго для сумеснага карыстання: дзяліць з кім-н.

    • Таварышы дзялілі ўсё папалам.
    • Д. хлеб і соль.
  4. перан., што з кім. Перажываць што-н. разам з кім-н.

    • Д. з кім-н. радасць і гора.

|| зак. падзяліць, ✂ і раздзяліць, ✂.

|| наз. дзяленне, ✂.

дзялок, ✂, м. (неадабр.).

Чалавек, які лоўка вядзе свае справы, не грэбуючы ніякімі сродкамі для дасягнення мэты.

  • Біржавыя дзялкі.
  • Д. цёмных спраў.

дзяльба, ✂, ж.

Падзел, размеркаванне.

  • Д. здабычы.
  • Д. маёмасці.

дзяляга, ✂, м. (разм. неадабр.).

Чалавек, заклапочаны толькі такімі справамі, якія прыносяць найбліжэйшую асабістую выгаду.

дзялянка, ✂, ж.

  1. Участак зямлі, лесу, адведзены для апрацоўкі, пад высечку.

  2. Участак зямлі пад лесам; дача.

  3. Тое, што атрымана пры дзяльбе, частка, доля.

|| прым. дзяляначны, ✂.

дзяляцтва, ✂, н.

Вузкі практыцызм, пры якім выпускаецца з-пад увагі грамадскі бок справы.

|| прым. дзяляцкі, ✂.

дзяннік, ✂, м.

Агароджаная частка двара (між хлявом і хатай), дзе знаходзіцца жывёла ўдзень і ў добрае надвор’е.

дзянніца, ✂, ж. (паэт.).

  1. Ранішняя зара, заранка.

    • На ўсходзе занялася д.
  2. Ранішняя зорка.

дзяншчык, ✂, м. (уст.).

Салдат у царскай арміі, прыстаўлены да афіцэра для яго асабістых паслуг.

|| прым. дзяншчыцкі, ✂.

дзярж...

Першая частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову дзяржаўны, напр. дзяржапарат, дзяржбанк, дзяржгандаль, дзяржкрэдыт, дзяржустанова.