Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бестакто́ўнасць, ✂, ж.

  1. гл. бестактоўны.

  2. Бестактоўны ўчынак.

    • Не дазволіць бестактоўнасці.

бестакто́ўны, ✂.

Які не прытрымліваецца такту ў абыходжанні з людзьмі.

  • Бестактоўныя паводзіны.

|| наз. бестактоўнасць, ✂.

бесталко́вы, ✂.

  1. Някемлівы, тупаваты.

    • Б. чалавек.
  2. Бязладны, бессістэмны, хаатычны.

    • Б. адказ вучня.

|| наз. бесталковасць, ✂.

бесталко́ўшчына, ✂, ж. (разм. неадабр.).

Адсутнасць толку ў чым-н.; дрэнная арганізацыя якой-н. справы, неразбярыха.

бестсе́лер, ✂, м.

Папулярная кніга, якая раскупляецца хутчэй за іншыя.

  • Гэты раман — першы б.

бестурбо́тны, ✂.

Тое, што і бесклапотны.

|| наз. бестурботнасць, ✂.

бестэрміно́вы, ✂.

Які не абмежаваны тэрмінам.

  • Б. пашпарт.
  • Бестэрміновае карыстанне.

|| наз. бестэрміновасць, ✂.

бесхара́ктарны, ✂.

Бязвольны; які лёгка паддаецца чужому ўздзеянню.

  • Бесхарактарная асоба.

|| наз. бесхарактарнасць, ✂.

бесхрыбе́тны, ✂.

Які не мае цвёрдага характару, пэўнай лініі паводзін; беспрынцыповы.

|| наз. бесхрыбетнасць, ✂.

бесцырымо́нны, ✂.

Які выходзіць за межы ветлівасці, не прытрымліваецца агульнапрынятых норм паводзін; развязны.

|| наз. бесцырымоннасць, ✂.