Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ячаства, ✂, н. (разм. іран.).

Бесцырымоннае высоўванне на першы план самога сябе, свайго «я» як праяўленне эгаізму.

ячмень​1, ✂, м.

Расліна сямейства злакавых, звычайна яравы.

|| прым. ячменны, ✂ і ячны, ✂.

  • Ячменная (і ячная) мука.

ячмень​2, ✂, м.

Гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек.

ячнішча, ✂, н.

Поле, з якога сабралі ячмень ​1.

ячэісты, ✂.

З мноствам ячэек (у 1 знач.), наздраваты.

  • Я. бетон.

|| наз. ячэістасць, ✂.

ячэйка, ✂, ж.

  1. Паглыбленне, дзірачка і пад. (у цэлай сістэме падобных).

    • Ячэйка сотаў.
  2. Невялікая арганізацыйная група, дробная адзінка, якая ўваходзіць у склад якога-н. аб’яднання або грамадскай арганізацыі.

    • Сям’я — пярвічная я. грамадства.
    • Падпольная я.
  3. Старая назва пярвічнай партарганізацыі.

    • Бюро ячэйкі.
  4. Невялікі акоп для аднаго стралка (спец.).

    • Агнявая я.

|| прым. ячэйкавы, ✂.

яшма, ✂, ж.

Горная асадкавая парода чырвонага, зялёнага або шэрага колеру, якая складаецца з дробных зерняў кварцу і халцэдону (выкарыстоўваецца як дэкарацыйны камень і для вырабу мастацкіх рэчаў).

  • Шкатулка з яшмы.

|| прым. яшмавы, ✂.

яшчар, ✂, м.

  1. Буйная млекакормячая жывёліна некаторых паўднёвых краін, якая мае пакрытае рагавой луской цела, невялікую галаву, доўгі хвост і кароткія лапы з моцнымі капцюрамі.

  2. Устарэлая назва некаторых вымерлых паўзуноў і земнаводных.

|| прым. яшчарны, ✂.

яшчарка, ✂ і яшчарыца, ✂, ж.

Невялікі паўзун з прадаўгаватым целам і доўгім хвастом, пакрыты дробнай рагавой луской.

|| прым. яшчаркавы, ✂ і яшчарычны, ✂.

  • Сямейства яшчаркавых (наз.).

яшчур, ✂, м.

Вострая заразная хвароба буйной рагатай жывёлы, а таксама свіней, авечак, коз.

|| прым. яшчурны, ✂.