Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бескасцёвы, .

Які не мае касцяка, касцей.

бескватэ́рны, .

Які не мае кватэры.

бесклапо́тны, .

Які не праяўляе клопату, турбот пра свае справы, паводзіны і пад.

  • Б. чалавек.

|| наз. бесклапотнасць, .

бескульту́р’е, , н. (разм.).

Тое, што і бескультурнасць.

бескульту́рнасць, , ж.

Адсутнасць усякай культуры, культурнасці.

беспаваро́тны, .

Канчатковы, які не будзе зменены.

  • Беспаваротнае рашэнне.

|| наз. беспаваротнасць, .

беспаве́траны, .

Не запоўнены паветрам.

  • Беспаветраная прастора.

беспадста́ўны, .

Які не мае пад сабою падстаў; нічым не абгрунтаваны.

  • Беспадстаўнае абвінавачванне.

|| наз. беспадстаўнасць, .

беспазвано́чны, .

Які не мае пазваночніка.

  • Беспазваночныя жывёлы.
  • Атрад беспазваночных (наз.).

беспакара́ны, .

Які астаўся непакараны.

  • Прайсці беспакарана (прысл.).
  • Беспакаранае злачынства.

|| наз. беспакаранасць, .