Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ястрабяня, ✂ і ястрабянё, ✂, н.

Дзіцяня ястраба.

ястык, ✂, м.

Ікра асятровых і часціковых рыб у плеўцы, а таксама сама такая плеўка.

|| прым. ястычны, ✂.

ятаган, ✂, м.

Вялікі з выгнутым лязом турэцкі кінжал.

ятроўка, ✂, ж.

Жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата.

ятрышнік, ✂, м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства архідных, клубні якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

|| прым. ятрышнікавы, ✂.

яўка, ✂, ж.

  1. гл. явіцца.

  2. Месца, дзе адбываюцца канспіратыўныя сустрэчы, а таксама сама сустрэча або ўмоўны знак пры сустрэчы.

    • Ведаць яўку.
    • Даць каму-н. яўку.

яўны, ✂.

  1. Не скрыты, адкрыты,

    • Я. вораг.
  2. Зусім відавочны.

    • Яўнае парушэнне закона.
    • Ён яўна (прысл.) памыляецца.

|| наз. яўнасць, ✂.

яўрэі, ✂, м.

  1. Агульная этнічная назва народа, што гістарычна ўзыходзіць да старажытных семіцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер у розных краінах свету агульным жыццём з астатнім насельніцтвам гэтых краін.

  2. Асноўнае насельніцтва дзяржавы Ізраіль.

|| ж. яўрэйка, ✂.

|| прым. яўрэйскі, ✂.

яфрэйтар, ✂, м.

Другое ў парадку старшынства (пасля радавога) званне салдата, а таксама салдат, які мае гэта званне.

|| прым. яфрэйтарскі, ✂.

яхант, ✂, м.

Старая назва каштоўных камянёў рубіну, сапфіру і інш.

|| прым. яхантавы, ✂.