Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кітабы, ✂, м.

Кнігі, напісаныя ў 16 ст. на беларускай мове арабскім пісьмом.

|| прым. кітабны, ✂.

кітаваць, ✂; незак.

Замазваць кітам.

|| зак. закітаваць, ✂ і пакітаваць, ✂.

|| наз. кітаванне, ✂ і кітоўка, ✂.

кітаіст, ✂, м.

Спецыяліст па кітаістыцы.

|| ж. кітаістка, ✂.

кітаістыка, ✂, ж.

Сукупнасць навук аб кітайскай культуры, гісторыі, літаратуры, мове.

кітайцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кітая.

|| ж. кітаянка, ✂.

|| прым. кітайскі, ✂.

кіталоўны, ✂.

Тое, што і кітабойны.

кіў, ✂, м. (разм.).

Тое, што і ківок.

  • Не баішся ківа, пабаішся кія (прымаўка).

кіцель, ✂, м.

Форменная аднабортная куртка са стаячым каўняром.

|| прым. кіцельны, ✂.

кічка, ✂, ж.

Даўнейшы святочны галаўны ўбор замужняй жанчыны.

кішачнадыхальныя, ✂.

Клас марскіх жывёл з чэрвепадобным целам; распаўсюджаны ў цёплых морах, жывуць на дне, харчуюцца расліннымі і жывёльнымі астанкамі.