звярнуцца, ✂; зак.
-
З’ездзіць, схадзіць туды і назад.
- Вазакі звярнуліся за дзень па тры разы.
-
да чаго. Накіраваць сваю дзейнасць на што-н., узяцца за што-н. або накіраваць паўторна сваю ўвагу на каго-,
што-н.
- З. да вывучэння старажытных помнікаў.
- З. да перапыненай гутаркі.
-
Накіравацца да каго-н. З просьбай, па дапамогу і пад. або адрасавацца да каго-н. з якімі-н. словамі, з
прамовай.
- З. да ўрача.
- З. з прапановай да старшыні.
|| незак. звяртацца, ✂, зварочвацца, ✂ і зварачацца, ✂.
звярнуць, ✂; зак.
-
Памяняць напрамак руху.
- З. у завулак.
- З. гутарку ўбок (перан.).
-
Накіраваць у які-н. бок ад дарогі (каня, машыну і пад.).
-
Варочаючы, зрушыць з месца (разм.).
- З. вялікі камень.
- Горы з. (перан. зрабіць вельмі многа).
-
Пералажыць, зваліць (віну, правіннасць і пад.) на другога (разм.).
-
Схіліць, павярнуць набок, убок (разм.).
-
Неакуратна скідаць, зваліць у адно месца многія прадметы (разм.).
◊
Звярнуць на сябе ўвагу — вызначыцца чым-н., зацікавіць сабой.
Звярнуць увагу каго на каго-што — паказаць каму-н. на каго-, што-н., прымусіць заўважыць.
Звярнуць увагу на каго-што — заўважыць каго-, што-н., зацікавіцца кім-чым-н., улічыць што-н.
|| незак. звяртаць, ✂, зварочваць, ✂ і зварачаць, ✂.
звярынец, ✂, м.
Прыстасаванае месца, дзе трымаюць звяроў для паказу.
звярэць, ✂; незак.
Даходзіць да шаленства, станавіцца зверам (у 2 знач.).
- З набліжэннем нашых войск акупанты звярэлі.
|| зак. азвярэць, ✂.
|| наз. азвярэнне, ✂.