Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзіцячы, .

  1. гл. дзеці і дзяцінства.

  2. перан. Неўласцівы даросламу, нясталы.

    • Вырас, а розум д.
    • Дзіцячыя разважанні.

дзічка, , ж.

  1. Дзікае, непрышчэпленае пладовае дрэва.

  2. Плод дзікага дрэва.

    • Дзічкі смачныя тады, калі ўлежацца.

|| прым. дзічкавы, .

дзічына, , ж.

  1. зб. Дзікія звяры і птушкі як прадмет палявання.

    • Лясная дз.
  2. Мяса дзікіх жывёл і птушак, якое ідзе ў ежу.

    • Насмажыць дзічыны.

дзічыха, , ж. (разм.).

Самка дзікага кабана, дзіка.

дзічыцца, ; незак. (разм.).

Саромецца, ухіляцца ад сустрэч і размоў, асабліва з чужымі ці мала знаёмымі людзьмі.

  • Д людзей.

дзічэць, ; незак.

  1. Станавіцца дзікім, перараджацца.

    • Дрэвы дзічэюць.
    • Без нагляду лес дзічэў.
  2. перан. Станавіцца нелюдзімым, дзіклівым.

    • Д. на адзіноце.

|| зак. адзічэць, і здзічэць, .

|| наз. дзічэнне, .

дзот, , м.

Умацаваны абаронны агнявы пункт (скарачэнне па пачатковых літарах: ад рускага выразу — деревоземляная огневая точка).

  • Па дзотах праціўніка несціхана садзілі гарматы.

дзылінкаць, ; незак. (разм.).

Ствараць чым-н. металічным звінячы гук.

  • Д. ключамі.

|| аднакр. дзылінкнуць, .

|| наз. дзылінканне, .

дзын-дзын, гукаперайм.

Пра гукі званочка, бомы і пад.

  • А званочак пад дугою дзын-дзын-дзын.

дзьмухавец, , м., зб. (разм.).

Травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі і насеннем на пушыстых валасінках, дзякуючы якім яно лёгка разносіцца ветрам.

|| прым. дзьмухаўцовы, .