Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бе́раг, , м.

  1. Край, паласа зямлі каля вадаёма.

    • Пясчаны б.
  2. Суша (у проціл. вадзе).

    • Спісацца на б.
  3. Край тканіны.

    • Б. палатна.
  4. Верхні край якой-н. пасудзіны. Вядро воды роўна з берагамі.

|| памянш. беражок, .

|| прым. берагавы, .

  • Прыстаць да берага (разм.) — знайсці якое-н. месца для пастаяннага жыцця.

берагчы́, ; зак.

  1. Беражліва расходаваць; марна не траціць.

    • Б. здароўе.
    • Б. кожную капейку.
  2. Клапатліва ахоўваць каго-, што-н., засцерагаць ад чаго-н.

    • Б. тайну.
    • Б. дзіця.

берагчы́ся, ; незак.

Быць асцярожным, засцерагаць сябе ад каго-, чаго-н.

  • Б. ад прастуды.

беражлі́вы, .

Які беражліва адносіцца да маёмасці, эканомны.

  • Б. гаспадар.

|| наз. беражлівасць, .

берасця́нка1, , ж.

Каробка, сплеценая з бяросты.

берасця́нка2, , ж.

Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных; зяблік.

|| прым. берасцянкавы, .

бервяно́, , н.

Ачышчаны ад галін і сучча ствол зрэзанага без верхавіны дрэва або яго частка.

  • Тоўстыя бярвёны.

|| памянш. бярвенца, .

бергамо́т, , м.

Гатунак сакавітых салодкіх груш.

|| прым. бергамотавы, .

бе́ркавец, , м.

Старая руская мера вагі, роўная 10 пудам.

бе́ркут, , м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных; буйная парода арлоў.

  • Паляванне з беркутам.

|| прым. беркуціны, .