Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скоўзаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Коўзаннем, трэннем сцерці верхні слой чаго-н.

    • С. падэшвы.
    • С. палазы ў санях.
  2. Качаючыся, пакамячыць што-н.

    • С. пасцель.

|| незак. скоўзваць, ✂.

скоцісты, ✂.

Спадзісты, адхонны.

  • С. бераг возера.

|| наз. скоцістасць, ✂.

скошваць​1, ✂; незак.

Тое, што і касіць 1 (у 1 знач.).

скошваць​2, ✂; незак.

Тое, што і касіць 2 (у 1 знач.).

скрабаць, ✂ і скрэбаць, ✂; незак. (разм.).

Скрабучы, драпаючы чым-н., рабіць шум.

  • У запечку скрабае мыш.

|| наз. скрабанне, ✂.

скрабло, ✂, м.

Тое, што і скрэбла.

скрабніца, ✂, ж.

Металічная шчотка для чысткі коней.

скрабок, ✂, м.

  1. Вострая лапатка для саскрэбвання чаго-н.

  2. Вялікі шуфель з вострым краем для чэрпання грунту або якога-н. сыпкага матэрыялу.

    • С. аўтапагрузчыка.

|| прым. скрабковы, ✂.

  • С. транспарцёр.

скрадвацца, ✂; незак.

Рабіцца непрыкметным.

  • Пры цьмяным святле скрадваюцца недахопы рамонту кватэры.

скрадваць, ✂; незак.

Рабіць менш выразным, прыкметным.

  • Касцюм скрадвае недахопы фігуры.