Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэрмінал, ✂, м. (спец.).

  1. Частка порта, дзе апрацоўваюцца кантэйнерныя грузы.

  2. Устройства ў ЭВМ, прызначанае для ўводу і вываду інфармацыі.

|| прым. тэрмінальны, ✂.

тэрміналогія, ✂, ж.

Сукупнасць, сістэма тэрмінаў якой-н. навукі, галіны тэхнікі, віду мастацтва.

  • Т. фізікі.
  • Т. філасофіі.
  • Т. розных галін.

|| прым. тэрміналагічны, ✂.

тэрміновы, ✂.

  1. Які патрабуе неадкладнага, хуткага выканання, вырашэння.

    • Т. заказ.
  2. Разлічаны на пэўны тэрмін.

    • Т. ўклад.
  3. Які адбываецца ў вызначаныя законам для чаго-н. тэрміны.

    • Тэрміновая ваенная служба.

|| наз. тэрміновасць, ✂.

тэрміст, ✂, м.

Спецыяліст па тэрмічнай апрацоўцы металаў.

тэрміт​1, ✂, м. (спец.).

Гаручая парашкападобная сумесь, якая пры гарэнні дае вельмі высокую тэмпературу.

|| прым. тэрмітны, ✂.

тэрміт​2, ✂, м.

Перапончатакрылае насякомае гарачых краін, якое жыве вялікімі згуртаваннямі і з’яўляецца шкоднікам драўніны, скуры, сельскагаспадарчых прадуктаў.

тэрмітнік, ✂, м.

Гняздо тэрмітаў ​2.

тэрмічны, ✂.

Звязаны з выкарыстаннем цеплавой энергіі; цеплавы.

  • Тэрмічная апрацоўка металаў.

тэрмометр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння тэмпературы.

тэрор, ✂, м.

  1. Палітыка запалохвання, расправы з палітычнымі праціўнікамі шляхам насілля аж да фізічнага знішчэння.

    • Палітычны т.
  2. Бязлітасны, жорсткі ўціск, насілле.

    • Т. самадура.

|| прым. тэрарыстычны, ✂.