Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штыкеты, ✂, м.

Тое, што і штыкетнік.

штыкеціна, ✂, ж. (разм.).

Адна планка штыкетніку.

штылет, ✂, м.

Невялікі кінжал з тонкім трохгранным лязом.

штыль​1, ✂, м.

Поўнае зацішша на моры.

|| прым. штылявы, ✂.

штыль​2, ✂, м.

  1. Востры стрыжань.

  2. Тое, што і шып 1 (спец.).

штыфт, ✂, м. (спец.).

Металічны стрыжанёк нерухомага злучэння чаго-н. (напр. дэталей машыны).

|| прым. штыфтавы, ✂.

штых, ✂, м.

Тое, што і штык.

штэмпель, ✂, м.

Від пячаткі з выпуклым адбіткам або надпісам, а таксама адбітак, зроблены такой пячаткай.

  • Паштовы ш.

|| прым. штэмпельны, ✂.

штэмпеляваць, ✂; незак.

Ставіць штэмпель на што-н.

|| зак. заштэмпеляваць, ✂.

|| наз. штэмпеляванне, ✂.

штэпсель, ✂, м.

Вілка для ўключэння ў электрычную сетку пераносных апаратаў (радыёпрыёмнікаў, лямп і пад.).

|| прым. штэпсельны, ✂.