Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

звузіцца, ; зак.

Стаць вузкім або вузейшым.

|| незак. звужацца, і звужвацца, .

|| наз. звужэнне, і звужванне, .

звузіць, ; зак.

Зрабіць вузкім (у 1, 2 і 3 знач.), вузейшым.

|| незак. звужаць, і звужваць, .

|| наз. звужэнне, і звужванне, .

звыклы, .

  1. Які стаў прывычкай.

    • Звыклыя рухі.
  2. Які звыкся з чым-н., набыў прывычку рабіць што-н.

    • З. да частых пераездаў.

|| наз. звыкласць, .

звыкнуцца, ; зак.

Прывыкнуць да каго-, чаго-н.

  • З. з такой думкай.

|| незак. звыкацца, .

|| наз. звыканне, .

звычаёвы, , (спец.).

Устаноўлены звычаем, а не законам.

  • Звычаёвае права.

звычай, , м.

  1. Агульнапрыняты парадак, правілы, што даўно ўкараніліся ў быце народа або ў пэўнай грамадскай групе.

    • Спрадвечны з.
    • Гарадскія звычаі.
  2. Прывычны спосаб дзеяння, прывычка.

    • Маю з. пасля абеду пашпацыраваць.

звычайна, прысл.

Часцей за ўсё, пастаянна, па ўсталяванай звычцы.

  • Як з.
  • Такія вечары з. праходзяць весела.

звычайны, .

Пастаянны, прывычны.

  • Звычайная з’ява.
  • З. працоўны дзень.

|| наз. звычайнасць, .

звычка, , ж.

  1. Павадка, прывычка.

    • Ведаць звычкі звера.
  2. Звычай, традыцыя (разм.).

    • Мясцовая з.

звычны, .

  1. Добра знаёмы, прывычны.

    • З. занятак.
  2. Тое, што і звыклы (у 2 знач.).

|| наз. звычнасць, .