Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

воплескі, .

Апладысменты ў знак прывітання, адабрэння.

  • Вітаць юбіляра воплескамі.

вопратка, , ж.

Верхняе адзенне.

  • Цёплая в.
  • Святочная в.

вопыт, , м.

  1. Адлюстраванне ў свядомасці людзей законаў аб’ектыўнага свету і грамадскай практыкі, атрыманае ў выніку іх актыўнага практычнага пазнання.

    • Пачуццёвы в.
  2. Сукупнасць ведаў і практычна засвоеных звычак.

    • Жыццёвы в.
    • В. будаўніцтва.
  3. Узнаўленне якой-н. з’явы эксперыментальным шляхам, стварэнне чаго-н. новага ў пэўных умовах з мэтай даследавання, выпрабавання.

    • Хімічныя вопыты.
    • Вопыты калекцыянераў.
  4. Спроба ажыццявіць што-н., пробнае ажыццяўленне чаго-н.

    • Першы в. маладога пісьменніка.

|| прым. вопытны, .

вопытны, .

  1. гл. вопыт.

  2. Які мае вопыт (у 2 знач.).

    • Вопытныя кадры.
    • В. чалавек.
    • Вопытная вока (спрактыкаванае, натрэніраванае).

|| наз. вопытнасць, .

вораг, , м.

  1. Той, хто знаходзіцца ў стане варожасці з кім-н., непрыяцель.

    • Закляты в.
  2. Ваенны праціўнік, непрыяцель.

    • В. разбіты.
  3. каго. Прынцыповы праціўнік чаго-н.

    • В. алкаголю.

|| прым. варожы, .

  • В. стан.

ворны, .

Прыгодны для ворыва.

  • Ворная зямля.

ворс, , м.

Кароткі густы пушок на паверхні некаторых тканін, а таксама некаторых гатункаў скур.

  • Сукно з ворсам.

|| прым. ворсавы, .

  • Ворсавыя тканіны.

ворчык, , м.

Прыстасаванне для прыпрэжкі каня ў дапамогу каранніку.

  • Хадзіць на ворчыку.

|| прым. ворчыкавы, .

восем, ліч.

Лік, лічба і колькасць 8.

|| парадкавы ліч. восьмы, .

восемдзесят, ліч.

Лік, лічба і колькасць 80.

  • Пад в. каму-н. (хутка будзе 80 гадоў).

|| парадкавы ліч. васьмідзесяты, .