Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скандаліць, ; незак.

  1. Учыняць скандал (у 2 знач.); дэбашырыць.

  2. Знеслаўляць.

    • Старога бацьку не скандальце.

|| зак. наскандаліць, .

скандальны, .

  1. Які з’яўляецца скандалам (у 1 знач.), які ганьбіць каго-н.

    • Скандальная гісторыя.
  2. Які пастаянна робіць скандалы (у 2 знач.).

    • Скандальная асоба.
    • С. характар.
  3. Які мае адносіны да скандалу.

    • С. дзень.
    • Скандальная хроніка буржуазных газет (дзе апісана што-н. ганебнае).

|| наз. скандальнасць, .

скандзіраваць, ; незак.

  1. Выразна выдзяляць пры вымаўленні састаўныя часткі верша (стопы, склады) націскамі, інтанацыяй.

  2. Выразна вымаўляць словы, вылучаючы кожны склад.

    • Увесь стадыён скандзіраваў: «Шай-бу! Шай-бу!»

|| наз. скандзіраванне, .

скандынавы, , м.

Насельніцтва Скандынаўскага паўвострава і некаторых астравоў на поўначы Еўропы.

|| ж. скандынаўка, .

|| прым. скандынаўскі, .

сканчэнне, , н.

Завяршэнне, давядзенне чаго-н. да канца; канец.

  • С. палявых работ.

  • Да сканчэння свету — вельмі доўга, назаўсёды.

  • Сканчэнне свету — у хрысціянскім веравучэнні: канец, пагібель свету.

скапаць1, ; зак. (разм.).

  1. Пакрыць каплямі, закапаць.

    • С. абрус чарнілам.
  2. Капаючы, зрасходаваць.

    • Усе каплі скапаў.

|| незак. скапваць, .

скапаць2, ; зак.

  1. Капаючы, зрэзаць (выступ, няроўнасць глебы).

    • С. бугарок.
  2. Пакапаць паверхню зямлі ў многіх месцах.

    • Крот скапаў увесь агарод.

|| незак. скопваць, .

скапец, , м.

  1. Чалавек, які падвергся кастрацыі.

  2. Член рэлігійнай секты ў Расіі, што ўзнікла ў канцы 18 ст. і прапаведавала барацьбу з плоццю шляхам кастрацыі.

|| прым. скапецкі, .

скапуціцца, ; зак. (разм. груб.).

Памерці.

скапыціцца, ; зак. (разм.).

  1. гл. капыціцца.

  2. Памерці, згінуць. Вядзьмар нядоўга керхаў і скапыціўся.

  3. перан. Зрабіць няправільны крок, спатыкнуцца.

    • Справу павёў добра, але потым скапыціўся.