тэпаць, ✂; незак. (разм.).
-
Ісці, робячы частыя крокі.
-
Ісці, хадзіць наогул.
-
Пра дзяцей: пачынаць хадзіць, хадзіць няўпэўнена.
|| наз. тэпанне, ✂.
тэпці, ✂, м. (разм.).
Від лёгкага хатняга абутку, часцей дзіцячага.
|| памянш. тэпцік, ✂.
тэракота, ✂, ж.
Абпаленая высокаякасная каляровая (жоўтая або чырвоная) ганчарная гліна, а таксама (зб. ) абпаленыя
непаліваныя вырабы з гэтай гліны.
|| прым. тэракотавы, ✂.
- Т. колер (чырванавата-карычневы).
тэрапеўт, ✂, м.
Урач, спецыяліст па тэрапіі.
тэрапія, ✂, ж.
-
Лячэнне ўнутраных хвароб лякарствамі, сывараткамі, электрычнасцю і іншымі нехірургічнымі метадамі.
-
Раздзел медыцыны, прысвечаны такому лячэнню ўнутраных хвароб і іх прафілактыцы.
|| прым. тэрапеўтычны, ✂.
тэрарызаваць, ✂; зак. і незак.
-
Застрашыць (страшыць) тэрорам, расправай, забойствам.
-
Прывесці (прыводзіць) у страх, запалохаць (запалохваць) чым-н. (разм.).
|| наз. тэрарызаванне, ✂.
тэрарызм, ✂, м.
Палітыка і практыка тэрору (у 1 знач.).
|| прым. тэрарыстычны, ✂.
тэрарый, ✂, м.
Спецыяльнае памяшканне для ўтрымання земнаводных і паўзуноў.
тэрарыст, ✂, м.
Прыхільнік або ўдзельнік актаў індывідуальнага тэрору.
|| ж. тэрарыстка, ✂.
|| прым. тэрарысцкі, ✂.