Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лепразорый, , м.

Лячэбная ўстанова для хворых на праказу (лепру).

лепта, , ж.

  1. Дробная манета ў Грэцыі.

  2. перан. Пасільны ўклад у якую-н. агульную справу.

    • Унесці сваю лепту.

лепш, прысл. і часц.

  1. Выш. ст. да прысл. добра.

    • Вучыцца л. за іншых.
  2. у знач. вык., каму. Аб паляпшэнні стану хворага.

    • Хвораму стала л.
  3. у знач. часц. Служыць для ўзмацнення просьбы, парады і пад.

    • Пойдзем л. дамоў.
    • Л. цярпець самому, чым бяду зрабіць другому (прыказка).

  • Лепш (і) не трэба (разм.) — ужываецца для абазначэння высокай, найвышэйшай ступені чаго-н.

  • Лепш сказацьзнач. пабочн.) — дакладней, праўдзівей кажучы.

  • Лепш позна, як ніколі — ужываецца як апраўданне пры запозненым выкананні чаго-н.

лепшаць, ; незак.

Станавіцца лепшым.

|| зак. палепшаць, .

лепшчык, , м.

Спецыяліст па лепцы.

|| ж. лепшчыца, .

лепшы, .

Найвыш. і выш. ст. да добры.

  • Самае лепшае насенне.
  • Лепшыя людзі вытворчасці.

  • У лепшым выпадку (разм.) — пры самых спрыяльных абставінах.

лепятаць, ; незак.

Гаварыць невыразна, нязвязна (пра мову дзяцей).

  • Дзіця ляпеча.

|| зак. пралепятаць, .

|| наз. лепятанне, .

лес, , м.

  1. Масіў зямлі, зарослы дрэвамі.

    • Дрымучы л.
    • Чорны л. (лісцевы; спец.).
    • Чырвоны л. (хваёвы; спец.).
    • Як у лесе (перан. нічога не разумець, не разбірацца).
    • Навука для яго — цёмны л. (перан. абсалютна незнаёмае, незразумелае).

    • Лесам (прысл.) ішоў, а дроў не бачыў (прыказка).
  2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы матэрыял.

  3. перан. Як выражэнне мноства.

    • Л. рук.

|| памянш. лясок, .

|| прым. лясны, .

леса...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да лесу, да лясной гаспадаркі, лясны, напр. лесагадавальнік, лесазнаўства, лесанасенны, лесапасадкі, лесаразвядзенне, лесаўпарадкаванне, лесаўчастак, лесаапрацоўчы, лесагандаль, лесаматэрыял, лесапавал, лесанарыхтоўшчык;
  2. які змяшчае лес (у 1 знач.), які існуе разам з лесам (у 1 знач.), напр. лесалуг, лесапарк, лесастэп, лесатундра, лесакустовы, лесагорны.

лесаахова, , ж.

Дзейнасць чалавека, накіраваная на зберажэнне лесу як прыроднага багацця, на гаспадарчы догляд ляснога масіву, на барацьбу са знішчальнікамі лесу.