лепш, прысл. і часц.

  1. Выш. ст. да прысл. добра.

    • Вучыцца л. за іншых.
  2. у знач. вык., каму. Аб паляпшэнні стану хворага.

    • Хвораму стала л.
  3. у знач. часц. Служыць для ўзмацнення просьбы, парады і пад.

    • Пойдзем л. дамоў.
    • Л. цярпець самому, чым бяду зрабіць другому (прыказка).

  • Лепш (і) не трэба (разм.) — ужываецца для абазначэння высокай, найвышэйшай ступені чаго-н.

  • Лепш сказацьзнач. пабочн.) — дакладней, праўдзівей кажучы.

  • Лепш позна, як ніколі — ужываецца як апраўданне пры запозненым выкананні чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)