Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бяло́к​2, ✂, м.

  1. Празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.

  2. Непразрыстая белая абалонка вока.

|| прым. бялковы, ✂ і бялочны, ✂.

бялу́га, ✂, ж.

Каштоўная прамысловая рыба сямейства асятровых.

|| прым. белужыны, ✂.

  • Белужыная ікра.

бялу́жына, ✂, ж.

Мяса бялугі як ежа.

бялу́ха, ✂, ж.

Палярны дэльфін, які ў дарослым стане мае белую афарбоўку.

|| прым. белушыны, ✂.

бяльмо́, ✂, н.

  1. Белаватая пляма на рагавой абалонцы вока.

  2. толькі мн. Вочы (разм. груб.).

◊

  • Вылупіць бельмы (разм. груб.) — здзіўлена, шырока адкрытымі вачамі глядзець.

  • (Як) бяльмо на воку (разм. неадабр.) — пра таго, хто перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю, дакучлівасцю.

|| прым. бяльмовы, ✂.

бялю́сенькі, ✂ і бялю́ткі, ✂.

Вельмі белы.

  • Бялюсенькія (бялюткія) сняжынкі.

бяля́вы, ✂.

  1. Не зусім белы; белаваты.

    • Узнімаўся б. туман.
  2. Са светла-русымі валасамі.

    • Б. хлапец.

бяля́к, ✂, м.

  1. Заяц, які мяняе зімой колер поўсці на белы.

  2. Белагвардзеец (разм. пагард.).

    • Змова белякоў.

бянтэ́жыцца, ✂; незак.

Хвалявацца, непакоіцца, губляцца.

  • Відаць было, што дзяўчына бянтэжылася.

бянтэ́жыць, ✂; незак.

Прыводзіць да разгубленасці.

  • Яго словы бянтэжылі дзяўчыну.