Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

юрыды́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да права¹ (у 1 знач.), прававы.

Ю. доказ.

Юрыдычная тэрміналогія.

Юрыдычная кансультацыя.

Юрыдычная асоба.

2. Які адносіцца да работы юрыста.

Юрыдычная практыка.

юрысды́кцыя, -і, ж. (спец.).

Правамоцнасць праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні.

Валодаць юрысдыкцыяй.

Падлягаць чыёй-н. юрысдыкцыі.

юрыско́нсульт, -а, М -льце, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая з’яўляецца пастаянным кансультантам ва ўстанове па пытаннях права і выступае абаронцам яе інтарэсаў у юрыдычных арганізацыях.

Ю. фабрыкі.

|| прым. юрыско́нсульцкі, -ая, -ае.

юрыспрудэ́нцыя, -і, ж. (кніжн.).

Сукупнасць юрыдычных навук, а таксама практычная дзейнасць юрыстаў.

юры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па юрыдычных навуках, юрыдычных пытаннях.

|| ж. юры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).