Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

юбіле́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Гадавіна чыйго-н. жыцця, чыёй-н. дзейнасці, існавання каго-, чаго-н. (звычайна пра круглую дату).

Адзначаць ю.

Пяцідзесяцігадовы ю. пісьменніка.

2. Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне.

Запрасіць на ю.

|| прым. юбіле́йны, -ая, -ае.

Ю. медаль.

Юбілейныя дні.

юбіля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца.

Акадэмік-ю.

Горад-ю.

Віншаваць юбіляра.

|| ж. юбіля́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).