Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

доўгачака́ны, -ая, -ае.

Такі, якога доўга, з нецярпеннем чакаюць.

Д. прыезд сына.

Доўгачаканая вестка.

доўгачасо́вы, -ая, -ае.

Які працягваецца доўгі час.

Доўгачасовая абарона.

до́ўгі, -ая, -ае.

1. Працяглы ў прасторы, які мае вялікую даўжыню (у 1 знач.).

Д. шлях.

2. Працяглы ў часе.

Д. дзень.

Доўга (прысл.) чакаць.

Доўгія рукі ў каго (разм., неадабр.) — пра таго, хто мае схільнасць да кражы, захопу.

Доўгі рубель (разм., неадабр.) — вялікі лёгкі заробак.

Адкладваць у доўгую скрынку (неадабр.) — адкладваць якую-н. справу на доўгі час.

до́ўжыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -жыцца; незак. (разм.).

1. Адбывацца на працягу якога-н. часу, цягнуцца нейкі час.

Некалькі хвілін доўжылася гэта сцэна.

2. Здавацца даўжэйшым, больш працяглым, чым звычайна.

Ноч доўжылася бясконца.

|| зак. здо́ўжыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -жыцца (да 2 знач.)

до́ўжыць, -жу, -жыш, -жыць; незак. (разм.).

Прадаўжаць, працягваць.

Можна д. пералік фактаў.

до́хлы, -ая, -ае.

1. Мёртвы (пра жывёл, насякомых).

Д. пацук.

Дохлыя мухі.

2. перан. Нядужы, хілы, хваравіты (разм.).

Нейкі ён на выгляд д.

до́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., до́хне; дох, -хла; незак.

Паміраць, здыхаць (пра жывёлу, насякомых).

Ад мухамораў мухі дохнуць.

Ад бяскорміцы жывёла дохне.

|| зак. здо́хнуць, здо́хне; здох, здо́хла і (пра многіх) падо́хнуць, -не; -до́х, -хла.

до́чухна гл. дачка.

до́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Плоскі з двух бакоў кавалак дрэва невялікай таўшчыні, які атрымліваецца шляхам падоўжнай распілоўкі бервяна.

Сасновыя дошкі.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам.

Пісаць на дошцы.

3. Пласціна, пліта.

Мармуровая д.

Шахматная д.

Д. аб’яў.

Ад дошкі да дошкі (прачытаць, вывучыць; разм.) — ад пачатку да канца.

Ставіць на адну дошку каго з кім (разм.) — прыраўноўваць каго-н. да каго-н., прызнаваць роўным з кім-н.

|| памянш. до́шчачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

драбаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Паляўнічая гладкаствольная стрэльба, якая страляе шротам.