Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

до́пуск, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Права на ўваход, доступ куды-н.

Мець д. у лабараторыю.

Д. да хворага.

2. Гранічна дапушчальнае адхіленне ад патрэбнага памеру пры вырабе чаго-н. (спец.).

|| прым. дапускны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

до́пыт, -у, М -пыце, мн. -ы, -аў, м.

1. Апытанне следчым абвінавачанага, сведкі пры высвятленні абставін справы, злачынства.

Д. вёў следчы.

2. Падрабязнае настойлівае распытванне (разм.).

Мне ўчынілі сапраўдны д.

|| прым. до́пытны, -ая, -ае.

до́раны, -ая, -ае.

Атрыманы ў якасці падарунка; падораны.

Доранаму каню ў зубы не глядзяць (прыказка).

до́света, прысл.

На світанні.

Устаў яшчэ д.

до́світак, -тку, м.

Пара, калі пачынае світаць, перад світаннем.

На досвітку ўсталі рыбакі.

|| прым. до́світкавы, -ая, -ае і до́світны, -ая, -ае (разм.).

Досвіткавая цішыня.

до́след, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Навуковы эксперымент, прысвечаны вывучэнню пэўных з’яў, атрыманню неабходных дадзеных для высвятлення заканамернасцей.

|| прым. до́следны, -ая, -ае.

Д. ўчастак.

до́следнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца доследамі, звычайна па вырошчванні якіх-н. сельскагаспадарчых культур, вывядзенні новых гатункаў і пад.

|| прым. до́следніцкі, -ая, -ае.

до́ступ, -у, м.

1. Праход, магчымасць пранікнення куды-н.

Няма доступу да крэпасці.

Д. свежага паветра ў памяшканне.

2. Дазвол на наведванне з якой-н. мэтай.

Д. наведвальнікаў у бальніцу.

Д. у архіў.

до́суха гл. дасуха.

до́сціп, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Здольнасць трапна, востра і з гумарам сказаць што-н., тонка парыраваць чыю-н. думку.

Досціпу яму не пазычаць.

2. Востры жарт.

З’едлівы д.