до́ўгі, -ая, -ае.

1. Працяглы ў прасторы, які мае вялікую даўжыню (у 1 знач.).

Д. шлях.

2. Працяглы ў часе.

Д. дзень.

Доўга (прысл.) чакаць.

Доўгія рукі ў каго (разм., неадабр.) — пра таго, хто мае схільнасць да кражы, захопу.

Доўгі рубель (разм., неадабр.) — вялікі лёгкі заробак.

Адкладваць у доўгую скрынку (неадабр.) — адкладваць якую-н. справу на доўгі час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)