даручэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Справа, даручаная каму-н. для выканання.
Грамадскае д.
2. Дакумент, які дае права каму-н. дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго; даверанасць.
Атрымаць зарплату па даручэнні.
дары́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто дорыць што-н., робіць дарэнне.
Музейныя набыткі ад дарыльшчыкаў.
|| ж. дары́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
дарысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., каго-што.
1. Скончыць рысаваць што-н.
Д. партрэт.
2. перан. Закончыць стварэнне вобраза, характару.
Д. вобраз галоўнага героя.
|| незак. дарысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. дарысо́ўка, -і, ДМ -со́ўцы, ж. і дарысо́ўванне, -я, н.
дары́ць, дару́, до́рыш, до́рыць; до́раны; незак. каму-чаму каго-што.
Даваць у якасці падарунка, аддаваць бясплатна.
Д. кветкі.
Д. сваёй увагай (перан.).
|| зак. падары́ць, -дару́, -до́рыш, -до́рыць; -до́раны.
дарэвалюцы́йны, -ая, -ае.
Той, які быў да рэвалюцыі.
Д. перыяд.
дарэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).
У дарэвалюцыйнай беларускай вёсцы: хатні настаўнік.
дарэ́мны, -ая, -ае.
1. Які не прыносіць жаданых вынікаў; марны.
Дарэмныя спробы.
Дарэмныя надзеі.
2. Беспадстаўны, беспрычынны.
Дарэмная трывога.
3. Атрыманы дарма, бясплатны.
Д. хлеб.
|| наз. дарэ́мнасць, -і, ж.
дарэ́мшчына, -ы, ж. (разм.).
1. Тое, што дастаецца дарма, бясплатна.
Сквапны на дарэмшчыну.
2. Беспадстаўнае, фальшывае абвінавачанне; нагавор.
Такую ўзвялі на яго дарэмшчыну.
дарэ́чны, -ая, -ае.
Зроблены дарэчы, адпаведны абставінам.
Дарэчнае пытанне.
дарэ́чы, прысл.
1. У час, у падыходзячы момант.
Грошы прыйшлі д.
2. у знач. пабочн. сл. Для абазначэння таго, што дадзеная фраза гаворыцца ў дадатак да сказанага, у сувязі са сказаным.
Д., яго здольнасцей мы яшчэ не ведаем.