дарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак.
1. што і за што. Зняць (знімаць) віну за што-н.
Усё можна д., толькі не хлусню.
Гэты промах мы можам яму д.
Вы мне даруйце за маю нетактоўнасць.
2. зак. Падарыць, узнагародзіць.
Д. зняволенаму волю.
Д. грамату.
3. зак., што, каму. Вызваліць ад якога-н. абавязацельства.
Д. доўг.
4. у знач. пабочн. сл. дару́й(це). Ужыв. пры звароце да каго-н. з просьбай прабачыць за што-н.
Даруйце, я затрымаўся.
◊
Дараваць жыццё — памілаваць асуджанага да пакарання смерцю.
|| зак. падарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е, -ру́й; -рава́ны (да 1 і 2 знач.).
|| наз. дарава́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).
дарагі́, -а́я, -о́е; даражэ́йшы.
1. Які каштуе многа грошай, высока цэніцца; проціл. танны.
Дарагая мэбля.
Дорага (прысл.) каштуе.
2. перан. Які звязаны з вялікімі намаганнямі, ахвярамі.
Дарагая перамога.
3. перан. Такі, якім даражаць, якога шануюць.
Нам дарагая памяць герояў.
Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка (прыказка).
4. Ласкавы, мілы, любімы.
Д. друг.
Пішы часцей, дарагая сяброўка.
дараго́ўля, -і, ж.
Становішча, калі цэны на тавары надта высокія.
дара́дчы, -ая, -ае.
Звязаны з правам выказаць меркаванне, але не выносіць рашэнне.
Дэлегаты з правам дарадчага голасу.
Д. пакой.
дара́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто дае парады.
Цікавы і дасведчаны д.
|| ж. дара́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
даражы́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -жыце́, -жа́ць; незак.
Высока цаніць, берагчы; ашчадна адносіцца да чаго-н.
На рабоце ім даражаць.
Д. кожнай мінутай рабочага часу.
Д. думкай спецыяліста.
даражэ́нькі, -ага, мн. -ія, -іх, м.
Форма ветлівага звароту да каго-н.
Пачытай, д., яшчэ.
даражэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -э́е; незак.
Павышацца ў цане.
Мэбля даражэе.
|| зак. падаражэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -э́е.
дарасці́, -сту́, -сце́ш, -сце́; -сцём, -сцяце́, -сту́ць; -ро́с, -расла́, -сло́; зак.
1. Вырасці да якой-н. мяжы, дасягнуць якой-н. вышыні.
Дрэва дарасло да страхі.
2. перан. (звычайна з адмоўем). Развіцца ў дастатковай ступені, дасягнуць якога-н. узроўню развіцця.
Да сапраўднага вучонага ён не дарос.
|| незак. дараста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.