Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дальнабо́йны, -ая, -ае.

Прызначаны для стральбы на далёкую адлегласць.

Дальнабойная артылерыя.

|| наз. дальнабо́йнасць, -і, ж.

дальназо́ркі, -ая, -ае.

Які бачыць аддаленыя прадметы лепш, чым блізкія.

Д. чалавек.

|| наз. дальназо́ркасць, -і, ж.

дальнаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вызначэння адлегласці без непасрэднага вымярэння.

Аптычны д.

Акустычны д.

|| прым. дальнаме́рны, -ая, -ае.

дальтані́зм, -у, м.

Недахоп зроку, звязаны з няздольнасцю адрозніваць некаторыя колеры, звычайна чырвоны і зялёны.

дальто́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які хварэе на дальтанізм.

|| ж. дальтані́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

далягля́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Прастора, якую можна акінуць вокам; усё бачнае навокал наглядальніка.

З гары адчыняецца шырокі д.

даляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

1. Летучы, дасягнуць якога-н. месца.

Д. да Хабараўска.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Распаўсюдзіцца, дасягнуць якога-н. месца (пра гукі, пахі і пад.).

З вуліцы даляцелі трывожныя крыкі.

|| незак. далята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

далячы́нь гл. далечыня.

да́ма, -ы, мн. -ы, дам, ж.

1. Жанчына, якая належыць да багатага асяроддзя ці інтэлігенцыі.

Свецкая д.

2. Замужняя жанчына ў адрозненне ад дзяўчыны.

3. Жанчына, якая танцуе ў пары з кавалерам.

Кавалеры запрашаюць дам.

4. Ігральная карта з відарысам жанчыны.

Чырвовая д.

|| ласк. і фам. да́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. да́мскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

дамаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

У славянскай міфалогіі: добры або злы дух, што жыве ў доме.