дакумента́цыя, -і, ж.
1. Абгрунтаванне чаго-н. пры дапамозе дакументаў (у 1 знач.).
Падрабязная д.
2. зб. Дакументы (у 1 знач.).
Тэхнічная д.
|| прым. дакументацы́йны, -ая, -ае.
дакуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).
Надакучваць каму-н., станавіцца непрыемным.
Дзеці ўвесь дзень дакучалі бацьку.
За што возьмецца, усё яму адразу ж дакучае.
|| зак. даку́чыць, -чу, -чыш, -чыць.
даку́члівы, -ая, -ае.
Які дакучае, назаляе.
Восеньскія дакучлівыя дажджы.
|| наз. даку́члівасць, -і, ж.
далажы́ць¹, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.
1. што, аб чым, пра што. Паведаміць каму-н. аб чым-н.
Д. аб ходзе справы.
Д. пра здарэнне.
2. аб кім, пра каго. Паведаміць аб прыходзе наведвальніка.
Далажыце пра мяне дырэктару.
|| незак. дакла́дваць, -аю, -аеш, -ае.
далажы́ць², -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; зак., што і чаго.
Палажыць дадаткова; дадаць, дакласці.
Д. у слоік варэнне.
Д. яшчэ дзясятку.
|| незак. дакла́дваць, -аю, -аеш, -ае.
далако́п, -а, мн. -ы, -аў, м.
Рабочы, які капае магілу на могілках.
Далакопы ўзяліся за рыдлёўкі.
даламі́т, -у, М -мі́це, м.
Мінерал шаравата-белага колеру, які складаецца з вуглякіслых солей кальцыю і магнію.
|| прым. даламі́тавы, -ая, -ае.
Даламітавыя залежы.
даледавіко́вы, -ая, -ае.
Які адносіцца або існаваў да перыяду з’яўлення ледавікоў.
Д. перыяд.
дале́й, прысл.
1.
Выш. ст. да прыслоўя далёка. Бачыць вока далёка, а розум яшчэ д. (прыказка).
2. Наперадзе, на пэўнай адлегласці.
Д., за жытам, пачынаецца бярэзнік.
3. Затым, потым, у далейшым.
Д. усё будзе добра.
4. Працягваючы пачатае.
Чытаць д.
◊
І гэтак далей (скарочана і г.д.) — ужыв. ў канцы пералічэння як указанне на тое, што пералічэнне можа быць працягнута.
дале́йшы, -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца працягам папярэдняга; наступны.
Далейшыя перагаворы.
2. у знач. наз. дале́йшае, -ага, н. Будучыня.
У далейшым будзем рабіць інакш.