Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дактрынёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек, які ўпарта трымаецца якой-н. дактрыны, догмы; схаласт.

|| прым. дактрынёрскі, -ая, -ае.

дактрынёрства, -а, н. (кніжн.).

Дактрынёрскія адносіны да рэчаіснасці; дагматызм.

дактылало́гія, -і, ж. (спец.).

Своеасаблівая форма маўлення глуханямых: узнаўленне пры дапамозе пальцаў рук арфаграфічнай формы слова; ручная азбука.

|| прым. дактылалагі́чны, -ая, -ае.

дактыласкапі́я, -і, ж. (спец.).

Вывучэнне будовы ліній скуры на ўнутраным баку пальцаў рук, а таксама метад устанаўлення асобы па адбітках пальцаў.

|| прым. дактыласкапі́чны, -ая, -ае.

Д. аналіз.

да́ктыль, -я, м. (спец.).

Трохскладовая вершаваная стапа з націскам на першым складзе ў сілаба-танічным вершаскладанні.

|| прым. дактылі́чны, -ая, -ае.

Дактылічная страфа.

даку́ка, -і, ДМу́цы, ж. (разм.).

1. Турбота, клопат.

Спіць дзіця, не ведае дакукі.

2. Нуда, маркота.

З дакукі піша пісьмы.

3. Надакучлівая просьба, справа.

Яго заявы — адна д.

даку́ль, прысл. (разм.).

1. Да якога месца.

Д. ідзе аўтобус?

2. Да якога часу.

Д. яго чакаць?

дакуме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Дзелавая папера, што пацвярджае права на што-н.

Апраўдальны д.

Д. аб адукацыі.

2. Пасведчанне, што пацвярджае асобу прад’яўніка.

Праверка дакументаў.

3. Пісьмовыя помнікі, якія сведчаць пра гістарычныя падзеі.

Старажытнабеларускія граматы — гістарычныя дакументы.

Архіўныя дакументы.

дакументава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Абгрунтаваць (абгрунтоўваць) дакументамі (у 1 знач.).

дакумента́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца дакументам.

Д. матэрыял.

2. Заснаваны на дакументах, на фактах, уласцівы дакументу.

Д. фільм.

Дакументальная дакладнасць.

|| наз. дакумента́льнасць, -і, ж.