Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дамаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

Доўгая скрыня з дошак, у якую кладуць нябожчыка для пахавання; труна.

Д. павольна плыла на плячах жывых.

Хоць у дамавіну кладзі (разм.) — пра схуднелага, хваравітага чалавека.

|| прым. дамаві́нны, -ая, -ае.

дамагчы́ся, -магу́ся, -мо́жашся, -мо́жацца; дамо́гся, -магла́ся, -ло́ся; дамажы́ся; зак., чаго і з дадан.

Шляхам настойлівых намаганняў дабіцца пастаўленай мэты.

Д. свайго.

|| незак. дамага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

дамало́ткі, -так і -ткаў.

Завяршэнне малацьбы.

Спраўляць д.

дамаро́слы, -ая, -ае.

1. Вырашчаны дома, у сваёй гаспадарцы.

Д. тытунь.

2. перан. Пасрэдны, невысокай вартасці; які навучыўся чаму-н. саматугам.

Д. майстар.

дамасе́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які любіць сядзець дома, мала бывае на людзях.

Ён апошнія гады зрабіўся дамаседам.

|| ж. дамасе́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

дамастро́й, -ю, м.

Патрыярхальна-суровы і косны сямейна-бытавы ўклад жыцця.

|| прым. дамастро́еўскі, -ая, -ае.

Дамастроеўскія норавы.

дамафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэхнічнае прыстасаванне, якое звязвае ўваходныя дзверы з кватэрай.

дамача́дцы, -аў, адз. дамача́дзец, -дца, м. (уст.).

Члены сям’і, а таксама людзі, якія жывуць у чыёй-н. сям’і на правах яе членаў.

Ён прыехаў з усімі сваімі дамачадцамі.

дама́шні, -яя, -яе.

1. Які адносіцца да дома, сям’і, прызначаны для карыстання дома.

Д. тэлефон.

Д. халат.

2. Зроблены, прыгатаваны дома або прызначаны для выканання дома.

Д. хлеб.

Дамашняе заданне.

3. Сямейны, прыватны.

Дамашняе выхаванне.

4. Свойскі, не дзікі.

Дамашнія жывёлы.

5. у знач. наз. дама́шнія, -іх. Члены сям’і (разм.).

Нашы дамашнія.

да́мба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе штучнага насыпу для засцярогі мясцовасці ад затаплення вадой або для агароджвання вадасховішчаў.

Загараджальная д.

|| прым. да́мбавы, -ая, -ае.