Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Клікаць, зваць, падзываць. —

Мама!

Ідзі, — гукае дачка.

2. Гучна гаварыць, крычаць.

|| аднакр. гукну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. гука́нне, -я, н.

гул, -у, м.

Аддалены працяжны шум.

Падземны г.

гуле́ц, -льца́, мн. -льцы́, -льцо́ў, м.

Удзельнік якой-н. гульні (спартыўнай, картачнай і пад.), ігрок.

гу́лі, -яў (разм.).

1. Гулянне, забава.

Пайсці на г.

2. Марнае правядзенне часу.

Г. не аднаго ў лапці абулі (прыказка).

гу́лкі, -ая, -ае.

1. Выразны па гуку, чутны здалёк.

Гулкія крокі.

2. 3 моцным рэзанансам.

Гулкая зала.

|| наз. гу́лкасць, -і, ж.

гуллі́вы, -ая, -ае.

Жартаўлівы, вясёлы, гарэзлівы.

Г. настрой.

Гуллівае дзіця.

|| наз. гуллі́васць, -і, ж.

гульба́, -ы́, ж. (разм.).

Гулянка, папойка.

гу́льдэн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Грашовая адзінка Нідэрландаў да 2002 г., а таксама залатая, а пасля сярэбраная манета ў некаторых еўрапейскіх краінах у 14—19 стст.

гу́льма,

У выразе: гульма гуляць — марна траціць час, зусім нічога не рабіць.

гульну́ць гл. гуляць.