Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гу́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Кавалачак гумы для сцірання напісанага.

2. Прагумаваная тасьма, а таксама шнур з гумавымі ніткамі.

|| прым. гу́мкавы, -ая, -ае.

гумні́шча, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Месца, на якім было гумно.

гумно́, -а́, мн. гу́мны і (з ліч. 2, 3, 4) гумны́, -аў, н.

Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту збожжа, а таксама пляцоўка перад гэтай будынінай.

|| прым. гуме́нны, -ая, -ае.

гумо́р, -у, м.

Добры стан, душэўны настрой.

Нешта ён сёння не ў гуморы.

гу́ны, -аў, адз. гун, -а, м.

Група старажытных цюркамоўных плямён, якія ў 2—4 стст. уварваліся ў Еўропу.

гу́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. Зрэбная посцілка.

2. Пакрывала для коней, якое закрывае тулава.

|| прым. гу́нькавы, -ая, -ае.

гу́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Глуха стукаць, удараць.

Гупаў адзінюткі цапок.

|| аднакр. гу́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. гу́пат, -у, М -паце, м. і гу́панне, -я, н.

гу́рба, -ы, мн. -ы, гурб і -аў, ж.

Куча снегу, намеценая ветрам.

Да платоў намяло вялікія гурбы снегу.

гурма́, -ы́, ж. (разм.).

Шумлівая група людзей, ватага.

гурма́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Любіцель і знаток вытанчаных страў.

|| ж. гурма́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. гурма́нскі, -ая, -ае.