Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гуза́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і гуз.

гуза́сты, -ая, -ае.

3 вялікімі гузамі.

Г. дуб.

|| наз. гуза́стасць, -і, ж.

гу́зік, -а, мн. -і, -аў, м.

Зашпілька для адзення, звычайна ў выглядзе кружка.

|| памянш. гу́зічак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. гу́зікавы, -ая, -ае.

гук, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у. Вагальныя рухі часцінак паветра або іншага асяроддзя, якія мы ўспрымаем органамі слыху.

Хуткасць гуку.

Г. стрэлу.

Музычны г. (у адрозненне ад шуму).

2. -а. Найменшы членараздзельны элемент чалавечай мовы.

Гукі беларускай мовы.

Ні гуку — пра поўнае маўчанне; не гавары, маўчы.

|| прым. гукавы́, -а́я, -о́е.

гука...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. гук, гукавы, напр.: гукалакатар, гукапеленгатар, гукасігнальны, гукаўспрымальны, гукавымаўленне, гуказапісны, гукамантаж, гукарэжысёр, гукарэжысура, гукапаглынальнік.

гукаапера́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па запісе гукаў (у 1 знач.).

|| прым. гукаапера́тарскі, -ая, -ае.

гукаафармі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Спецыяліст па шумавым афармленні спектакля.

|| прым. гукаафармі́цельскі, -ая, -ае.

гуказа́піс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Запіс спецыяльнымі апаратамі гаворкі або музыкі на плёнку, пласцінку і пад., а таксама плёнка, пласцінка з такім запісамі.

Студыя гуказапісу.

гуказдыма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыбор для перадачы запісу грамафонных пласцінак на рэпрадуктар радыёпрыёмніка; адаптар.

гукаізаля́цыя, -і, ж.

Сукупнасць сродкаў і мер, якія забяспечваюць непранікальнасць гукаў і шуму ў памяшканне.

|| прым. гукаізаляцы́йны, -ая, -ае.