гу́бка³, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (гіст.).
Мера нітак, прыгатаваных на аснову для ткання палатна.
Выткала сем губак палатна.
губкава́ты, -ая, -ае.
Порысты, падобны на губку².
Губкаватая рызіна.
губля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.
1. Прападаць, знікаць.
Дробныя рэчы часта губляюцца.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца непрыметным, нябачным.
Сцежка гублялася ў бярэзніку.
3. перан. Траціць самавалоданне, хвалявацца.
Ён не губляўся ні пры якіх абставінах.
|| зак. згубі́цца, згублю́ся, згу́бішся, згу́біцца.
губля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што.
1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы невядома дзе па няўважлівасці.
Г. пальчаткі.
2. перан. Перастаць мець што-н., валодаць чым-н.
Г. надзею.
Г. слых.
3. Марна траціць што-н.
Дарэмна г. час.
4. Збівацца з чаго-н., не заўважаць чаго-н.
Г. сцежку.
|| зак. згубі́ць, згублю́, згу́біш, згу́біць; згу́блены.
Лепей з разумным з., чым з дурным знайсці (прыказка).
гувернёр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Выхавацель дзяцей у сям’і, звычайна іншаземец.
|| прым. гувернёрскі, -ая, -ае.
|| ж. гуверна́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так; прым. гуверна́нцкі, -ая, -ае.
гугено́ты, -аў, адз. -но́т, -а, м.
Французскія пратэстанты 16—17 стст., якіх праследавалі каталіцкая царква і ўрад.
гугня́віць, -ня́ўлю, -ня́віш, -ня́віць; незак.
Гаварыць у нос.
гугня́вы, -ая, -ае.
Які гаворыць у нос.
|| наз. гугня́васць, -і, ж.