Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

горб, гарба́, мн. гарбы́, гарбо́ў, м.

1. Ненармальная пукатасць на спіне або на грудзях чалавека.

2. Тлушчавы нарост у некаторых жывёл (напр., у вярблюда).

3. чаго. Узвышэнне на якой-н. паверхні.

Гарбы ўзгоркаў.

Сваім гарбом (разм.) — цяжкай працай.

|| памянш. гарбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

го́рбіцца, -блюся, -бішся, -біцца; незак.

Выгінаць спіну гарбом; сутуліцца.

Г. пры хадзьбе.

|| зак. зго́рбіцца, -блюся, -бішся, -біцца.

го́рбіць, -блю, -біш, -біць; незак., што.

Выгінаць гарбом; сутуліць.

Г. спіну.

|| зак. зго́рбіць, -блю, -біш, -біць; -блены.

го́рдасць, -і, ж.

1. Пачуццё ўласнай годнасці, самапавага.

Нацыянальная г.

2. Пачуццё задавальнення ад сваіх або чыіх-н. поспехаў.

Г. за сяброў.

3. Пра таго, кім (чым) ганарацца.

Сын — мая г.

4. Ганарыстасць, напышлівасць.

Яго абвінавачвалі ў празмернай гордасці.

го́рдзіеў, -ева.

У выразе: гордзіеў вузел гл. вузел¹.

го́рды, -ая, -ае.

1. Надзелены пачуццём уласнай годнасці, павагі да сябе.

Г. чалавек.

2. Поўны пачуцця задавальнення сабой.

Г. позірк.

3. Ганарысты, фанабэрысты.

Ласкавае цялятка дзвюх матак ссе, а гордае — ніводнай (прыказка).

го́рка¹, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. гара.

2. Зашклёная шафа для посуду.

Хрустальная г.

3. Сістэма чыгуначных пуцей з ухілам, прызначаная для сартавання вагонаў (спец.).

4. Адна з фігур вышэйшага пілатажу: кароткачасовы палёт па ўзыходзячай прамалінейнай траекторыі.

Рабіць горку.

го́рка², прысл.

1. Непрыемна, едка па смаку.

2. Пра адчуванне горкага смаку.

Ад зёлак стала г. ў роце.

3. у знач. выкл. го́рка! Вокліч за вясельным сталом, якім просяць маладых пацалавацца (разм.).

го́ркасць, -і, ж.

Тое, што і горыч.

го́рка-салёны, -ая, -ае.

1. Горкага і салёнага смаку.

Горка-салёная мікстура.

2. Пра ваду: які ўтрымлівае горкія, галоўным чынам сернакіслыя солі (спец.).

Горка-салёнае возера.