Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

го́цаць і го́цкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Шумна скакаць, падскокваць; падкідваць на руках.

Г. дзіця.

|| аднакр. го́цнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. го́цанне, -я, н. і го́цканне, -я, н.

граб, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з гладкай карой.

2. -у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

Зуб’е з грабу.

|| прым. гра́бавы, -ая, -ае.

граба́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Землякоп.

|| прым. граба́рны, -ая, -ае і граба́рскі, -ая, -ае.

Г. інструмент.

Грабарскае ўменне.

граба́рства, -а, н.

Занятак грабара.

|| прым. граба́рскі, -ая, -ае.

грабе́ж, грабяжу́, мн. грабяжы́, грабяжо́ў, м.

Адкрыты захоп чужой маёмасці, звычайна з прымяненнем сілы.

Г. сярод белага дня.

Такая цана — звычайны г.

грабе́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца грабяжом.

|| ж. грабе́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. грабе́жніцкі, -ая, -ае.

грабе́жніцкі, -ая, -ае.

1. гл. грабежнік.

2. Які прыводзіць да разарэння.

Грабежніцкая вайна.

грабе́жніцтва, -а, н.

Грабежніцкія дзеянні.

гра́белькі, -лек.

1. гл. граблі.

2. Прыстасаванне ў форме грабель на кассі, каб зручней было касіць збожжа.

грабе́нны гл. грэбень.