Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

брыда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж. (разм.).

1. Што-н. непрыемнае, брыдкае, паскуднае.

Снілася нейкая б.

Наслухацца рознай брыды.

2. Пра каго-н. брыдкага, паскуднага, агіднага.

бры́джы, -аў.

Штаны асобага крою, вузкія ўніз ад калена, якія першапачаткова прызначаліся для верхавой язды, а таксама кароткія штаны да кален.

бры́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак.

Адчуваць, выказваць агіду да каго-, чаго-н. адмоўнага, брыдкага; га́дзіцца.

бры́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак., што і без дап.

Рабіць брыдкім, непрыгожым.

Гэта прычоска брыдзіць твой твар.

бры́дка, прысл.

1. Непрыгожа з выгляду, агідна, пачварна.

2. Непрыстойна, гадка, амаральна, агідна.

Б. паводзіць сябе.

3. безас., у знач. вык. Сорамна.

Як табе не б.

брыдкасло́віць, -сло́ўлю, -сло́віш, -сло́віць; незак.

Ужываць брыдкія, нецэнзурныя словы.

брыдкасло́ў, -сло́ва, мн. -сло́вы, -сло́ваў, м.

Чалавек, які ўжывае брыдкія словы.

брыдкасло́ўе, -я, н.

Мова, насычаная нецэнзурнымі, непрыстойнымі словамі.

бры́дкі, -ая, -ае.

1. Непрыгожы з выгляду, непрыемны, гадкі.

Б. твар.

Б. настрой.

Б. хлопец.

2. Паганы, ганебны, благі́.

Брыдкія плёткі.

|| наз. бры́дкасць, -і, ж.

брыдо́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Брыда (у 1 знач.).

Купіў нейкую брыдоту, што ў рукі браць не хочацца.

2. перан. Брыдкі ўчынак, непрыстойнасць; гадасць.

3. мн. -ы, -до́т. Агідная істота (пагард.).

Пайшоў вон, б.!