Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бручко́ўнік, -у, м.

Бацвінне бручкі.

бру́шка, -а, мн. -і, -аў, н.

1. Тоўсты жывот у чалавека (разм., жарт.).

За брушкам сцежкі не бачыць.

2. Задні аддзел цела членістаногіх (спец.).

Б. чмяля.

брушны́, -а́я, -о́е.

Які адносіцца да поласці жывата.

Брушныя плаўнікі.

Брушны тыф — вострая інфекцыйная хвароба.

брушы́на, -ы, ж.

Унутраная абалонка брушной поласці.

|| прым. брушы́нны, -ая, -ае.

брыво́, -а́, мн. бро́вы, Р бро́ваў і брыво́ў, Д бро́вам і брыва́м, Т бро́вамі і брыва́мі, М на бро́вах і брыва́х, н.

Дугападобная палоска валасоў над вокам.

Чорныя бровы.

|| прым. бро́ўны, -ая, -ае.

Броўныя дугі.

брыг, -а, мн. -і, -аў, м.

Марское двухмачтавае паруснае судна 18—19 стст. з прамымі ветразямі.

брыга́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, брыга́д, ж.

1. Вайсковае злучэнне з некалькіх батальёнаў або палкоў, а ў флоце — з некалькіх аднатыпных суднаў.

Танкавая б.

2. Вытворчая група, а таксама наогул група, аб’яднаная якім-н. агульным заданнем, дзейнасцю.

Б. слесараў.

Палявая б.

Канцэртная б.

|| прым. брыга́дны, -ая, -ае.

Б. падрад.

брыгадзі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Кіраўнік брыгады (у 2 знач.).

Калгасны б.

2. Ваенны чын у рускай арміі ў 18 ст., сярэдні паміж палкоўнікам і генералам.

|| прым. брыгадзі́рскі, -ая, -ае.

брыгадзі́рыха, -і, ДМ -рысе, мн. -і, -ых, ж. (разм.).

Жонка брыгадзіра (у 1 знач.).

брыганці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Двухмачтавае паруснае судна з прамымі ветразямі на насавой і косымі на кармавой мачтах.