Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бру́ссе, -я, н., зб.

Брусы.

бру́ствер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Земляны насып на знадворным баку акопа.

|| прым. бру́стверны, -ая, -ае.

брусча́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

1. зб. Брускі з каменю для брукавання вуліц, плошчаў.

2. Брук з такіх брускоў (разм.).

брусча́ты, -ая, -ае.

1. Зроблены з брусоў (у 1 знач.).

Брусчатая хата.

2. Вымашчаны брусчаткай.

Брусчатая шаша.

3. Які мае форму бруска (у 1 знач.).

Штабель брусчатага матэрыялу.

бру́та, нязм.

Агульны, разам з упакоўкай (пра вагу тавару); проціл. нета.

бру́ха, -а, М бру́се, мн. -і, -аў, н. (разм.).

Тое, што і чэрава, жывот (у 1 знач.).

Б. акулы.

Адгадаваў б.

бруха́ты, -ая, -ае (разм.).

З вялікім жыватом.

Б. чалавек.

бруха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Чалавек з вялікім жыватом.

бруцэлёз, -у, м. (спец.).

Інфекцыйная хвароба свойскай жывёлы, якая перадаецца чалавеку і паражае нервовую, сардэчна-сасудзістую сістэмы і косцесустаўны апарат.

|| прым. бруцэлёзны, -ая, -ае.

Бруцэлёзнае захворванне.

бру́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Агародная расліна сямейства крыжакветных, а таксама караняплоды гэтай расліны жоўтага ці жоўта-белага колеру.

|| прым. бру́чкавы, -ая, -ае.