Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бра́га, -і, ДМ бра́зе, ж.

1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт.

2. Адыходы пасля такой перагонкі ў выглядзе асадку.

3. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам.

Не столькі той брагі, колькі звягі (прымаўка).

|| ласк. бра́жка, -і, ДМ -жцы (да 3 знач.).

|| прым. бра́жны, -ая, -ае.

браджэ́нне, -я, н.

1. Працэс распаду арганічных рэчываў пад уплывам мікраарганізмаў.

2. перан. Хваляванне, узбуджэнне.

Б. сярод рабочых.

|| прым. брадзі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Б. чан.

брадзі́ць¹, браджу́, бро́дзіш, бро́дзіць; незак.

1. Хадзіць у розных напрамках; блукаць.

Цэлы дзень брадзіў па лесе.

2. Пракладваць брод (у 2 знач.).

брадзі́ць², 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., бро́дзіць; незак.

Знаходзіцца ў стане браджэння (у 1 знач.).

Сок бродзіць.

брадзя́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзя́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -дзя́г.

Тое, што і валацуга (у 1 і 2 знач.), бадзяга².

брадні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Рыбалоўная сетка для лоўлі рыбы на мелкаводных месцах.

Лавіць рыбу брадніком.

бра́згат, -у, М -гаце, м.

Гук, які ўтвараецца пры ўдары металічных прадметаў адзін аб адзін або аб што-н. цвёрдае.

Нарабіць бразгату.

бразгата́ць, -гачу́, -го́чаш, -го́ча; -гачы́; незак. (разм.).

Часта, дробна бразгаць.

Б. ланцугом.

Б. ключамі.

|| зак. пабразгата́ць, -гачу́, -го́чаш, -го́ча; -гачы́.

|| наз. бразгата́нне, -я, н.

бра́згацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Стукацца.

Нехта бразгаецца ў дзверы.

бра́згаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Утвараць кароткія звонкія гукі, удараючы чым-н. па металічных, шкляных і інш. прадметах.

Б. вёдрамі.

|| зак. пабра́згаць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. бра́знуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. бра́зганне, -я, н.