Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эмігра́цыя, -і, ж.

1. Добраахвотнае або вымушанае перасяленне са сваёй радзімы ў іншую краіну па палітычных, эканамічных і іншых матывах.

2. Знаходжанне за межамі сваёй радзімы ў выніку такога перасялення.

Быць два гады ў эміграцыі.

3. зб. Эмігранты.

|| прым. эміграцы́йны, -ая, -ае.

эмігры́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца) са сваёй радзімы ў іншую краіну.

эмі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тытул правіцеля, князя ў некаторых мусульманскіх краінах Усходу і Афрыкі, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. эмі́рскі, -ая, -ае.

эміра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Дзяржава, якая ўзначальваецца эмірам, кіруецца Саветам эміраў.

эміса́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Асоба, якую неафіцыйна пасылаюць з сакрэтным палітычным даручэннем у іншую краіну.

|| прым. эміса́рскі, -ая, -ае.

эмі́сія¹, -і, ж. (спец.).

Выпуск каштоўных папер, папяровых грошай.

Э. банка.

|| прым. эмісі́йны, -ая, -ае.

эмі́сія², -і, ж. (спец.).

Выпраменьванне, выдзяленне якім-н. целам электронаў, іонаў, пазітронаў і пад. пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш.

Электронная э.

эмо́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).

Душэўнае перажыванне, пачуццё.

Э. радасці.

|| прым. эмацыяна́льны, -ая, -ае.

Эмацыянальнае ўздзеянне.

эмпіры́зм, -у, м.

1. Філасофскі кірунак, які прызнае пачуццёвае ўспрыманне і вопыт адзінай крыніцай пазнання і недаацэньвае значэнне паняццяў, тэарэтычных абагульненняў пры вывучэнні асобных фактаў, з’яў.

2. Даследчы метад, заснаваны на апісанні фактаў, без далейшых заключэнняў і тэарэтычных абагульненняў (кніжн.).

|| прым. эмпіры́чны, -ая, -ае.

эмпі́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Паслядоўнік эмпірызму (у 1 знач.).

2. Вучоны, які будуе свае даследаванні на эмпірызме (у 2 знач.; кніжн.).