Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

э́лінг, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

1. Спецыяльнае памяшканне на беразе, дзе будуецца ці рамантуецца корпус судна.

2. Памяшканне для дырыжабляў і аэрастатаў.

3. Збудаванне асобага тыпу для захоўвання спартыўных суднаў, вёслаў і іншага інвентару.

|| прым. э́лінгавы, -ая, -ае.

э́ліны, -аў, адз. э́лін, -а, м.

Назва старажытных грэкаў.

|| ж. э́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. э́лінскі, -ая, -ае.

э́ліпс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У матэматыцы: замкнёная крывая, якая атрымліваецца перасячэннем канічнай паверхні плоскасцю.

2. Тое, што і эліпсіс.

|| прым. эліпты́чны, -ая, -ае.

Эліптычная арбіта.

э́ліпсіс, -а, мн. -ы, -аў, м.

У мовазнаўстве: рытарычная фігура, якая заключаецца ў пропуску якога-н. члена сказа, што лёгка ўзнаўляецца з кантэксту.

|| прым. эліпты́чны, -ая, -ае.

элі́та, -ы, ДМі́це, ж., зб.

1. Лепшыя расліны, насенне або жывёлы, якія па сваіх якасцях найбольш прыдатныя для далейшага развядзення (спец.).

2. Прывілеяваныя вярхі грамадства або якой-н. яго часткі; вышэйшы клас.

Уваходзіць у эліту беларускага бізнесу.

3. Лепшыя прадстаўнікі грамадства.

Навуковая э.

|| прым. элі́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) і эліта́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Элітнае насенне.

Элітны рэстаран.

Элітарная культура.

эльф, -а, мн. -ы, -аў, м.

У германа-скандынаўскай міфалогіі: дух прыроды, казачная істота, добразычлівая да людзей.

Жылі ў тым лесе эльфы і феі.

эмалірава́ны, -ая, -ае.

Пакрыты эмаллю (у 1 знач.).

Э. посуд.

эмалірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Пакрываць эмаллю (у 1 знач.).

|| наз. эмалірава́нне, -я, н. і эмаліро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. эмаліро́вачны, -ая, -ае.

Эмаліровачныя работы.

эмаліро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. эмаліраваць.

2. Слой эмалі (у 1 знач.) на чым-н.

Няякасная э.

эмаліро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар, які займаецца эмаліроўкай чаго-н.

|| ж. эмаліро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. эмаліро́ўшчыцкі, -ая, -ае.