Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

энтамало́гія, -і, ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае насякомых.

|| прым. энтамалагі́чны, -ая, -ае.

энтамо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне энтамалогіі.

энтузія́зм, -у, м.

Душэўны ўздым, высокая ступень захаплення, натхнення.

Малады э.

энтузія́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які дзейнічае з энтузіязмам, натхнёны чым-н., адданы справе, ідэі.

|| ж. энтузія́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

энцыклапеды́зм, -у, м. (кніжн.).

Усебаковая адукаванасць, глыбокая дасведчанасць у розных галінах ведаў.

|| прым. энцыклапеды́чны, -ая, -ае.

Энцыклапедычныя веды.

энцыклапеды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Усебакова адукаваны, дасведчаны чалавек.

|| ж. энцыклапеды́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. энцыклапеды́сцкі, -ая, -ае.

энцыклапе́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Навуковае або навукова-папулярнае даведачнае выданне па ўсіх або асобных галінах ведаў, звычайна ў выглядзе слоўніка.

Музычная э.

Дзіцячая э.

2. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзелаў, галін якой-н. навукі, уводзіны ў курс якой-н. навукі (кніжн.).

Э. матэматычных ведаў.

Хадзячая энцыклапедыя (жарт.) — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі рознымі ведамі.

|| прым. энцыклапеды́чны, -ая, -ае.

Э. слоўнік.

энцэфалі́т, -у, Мі́це, м.

Запаленне галаўнога мозга.

|| прым. энцэфалі́тны, -ая, -ае.

эпале́т, -а, М -е́це, часцей мн. -ы, -аў, м.

1. Наплечны знак адрознення воінскага звання на ваеннай форме (уст.).

2. Парадны пагон афіцэраў, генералаў і адміралаў, упрыгожаны махрамі, пазументамі (у некаторых арміях).

3. Элемент дэкору адзення.

|| прым. эпале́тны, -ая, -ае.

эпапе́я, -і, мн. -і, -пе́й, ж.

1. Вялікі твор эпічнага жанру, у якім апісваюцца значныя гістарычныя падзеі.

Э.

Івана Мележа «Людзі на балоце».

2. перан. Буйная, значная падзея, якая ахоплівае цэлы гістарычны перыяд.

Э.

Вялікай Айчыннай вайны.

|| прым. эпапе́йны, -ая, -ае.