Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

электраправо́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Сістэма правадоў для перадачы току нізкага напружання.

электраправо́дны, -ая, -ае.

Здольны праводзіць электрычны ток.

|| наз. электраправо́днасць, -і, ж.

электрапро́вад, -у, М -дзе, мн. -правады́, -о́ў, м.

Металічны провад для перадачы электрычнага току.

электрапрыбо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор, які працуе на электраэнергіі.

Майстэрня па рамонце электрапрыбораў.

электрарухаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Электрычная машына, якая пераўтварае электрычную энергію ў механічную.

электрару́хаючы, -ая, -ае.

У выразе: электрарухаючая сіла — крыніца энергіі, якая выклікае і падтрымлівае электрычны ток у замкнутым ланцугу; велічыня, што характарызуе такую крыніцу.

электрасамава́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Самавар, у якім вада награваецца з дапамогай электраэнергіі.

электрасо́н, -сну́, м.

Медыцынская працэдура, якая выклікае сон пад уздзеяннем слабага імпульснага электрычнага току на галаўны мозг.

электраста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Электрычная станцыя — прадпрыемства на якім здабываецца электраэнергія з іншых відаў энергіі.

Атамная э.

электраста́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

Раздзел электрадынамікі, які вывучае ўласцівасці электрычнасці, узаемадзеянне электрычных зарадаў у адносна нерухомым стане.

|| прым. электрастаты́чны, -ая, -ае.