Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

экспрэс-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. тэрміновы, аператыўны, напр.: экспрэс-аналіз, экспрэс-дыягностыка, экспрэс-інфармацыя, экспрэс-лабараторыя (якая ажыццяўляе тэрміновыя аналізы, пробы), экспрэс-проба.

экста́з, -у, м.

1. Найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця.

Дайсці да экстазу.

Гаварыць што-н. у экстазе.

2. Від афектыўнага псіхічнага расстройства, непрытомна-раз’юшаны стан (спец.).

|| прым. экстаты́чны, -ая, -ае.

э́кстра, нескл. прым.

Самы лепшы, найвышэйшы (пра якасць, гатунак тавару).

Шакалад э.

экстра..., прыстаўка.

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. словам «найвышэйшы», «звыш», «па-за», «дадаткова», напр.: экстраклас, экстраардынарны, экстразанальны, экстрапошта.

экстраардына́рны, -ая, -ае (кніжн).

Надзвычайны, які выходзіць за межы звычайнага, рэдкі; проціл. ардынарны.

Экстраардынарны прафесар (уст.) — пасада ў навучальнай установе, якую займаў звышштатны прафесар.

|| наз. экстраардына́рнасць, -і, ж.

экстравага́нтны, -ая, -ае (кніжн.).

Які звяртае на сябе ўвагу сваёй незвычайнасцю, своеасаблівасцю.

Э. касцюм.

Экстравагантныя паводзіны.

|| наз. экстравага́нтнасць, -і, ж.

экстра́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і выцяжка (у 2 знач.).

|| прым. экстра́ктны, -ая, -ае.

э́кстранны, -ая, -ае.

1. Тэрміновы, неадкладны.

Экстраннае тармажэнне.

2. Надзвычайны, непрадугледжаны, паспешны.

Экстранныя расходы.

|| наз. э́кстраннасць, -і, ж.

экстрасэ́нс, -а, мн. -ы, -аў, м.

У парапсіхалогіі: чалавек, які валодае звышадчувальнымі здольнасцямі, успрымае біяпалі, можа ўздзейнічаць на іх.

экстрасэнсо́рны, -ая, -ае (спец.).

У парапсіхалогіі: які мае адносіны да форм звышадчувальнага, звышпачуццёвага ўспрыняцця.

|| наз. экстрасэнсо́рнасць, -і, ж.